Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сафія атрымала два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Ціхан — год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такое пакаранне і прасіў пракурор, паведамляе spring96.org.

Іх абвінавацілі ў тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту шостага верасня (ч. 2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч выставілі абвінавачанне ў публічнай абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). 

Падчас суда абвінавачанне адмовілася ад абвінавачання Ціхана Клюкача па ч. 2 арт. 339. Пракурор запрасіў для хлопца адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (па ч. 1 арт. 342). 

Абвінавачанне таксама перакваліфікавала ч. 2 арт. 339, згодна з якой абвінавачваюць Сафію Малашэвіч, на ч. 1 арт. 339. Такім чынам, шляхам складання пакаранняў па трох артыкулах (ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 339) для яе пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Працэс вяла суддзя суда Кастрычніцкага раёна Вольга Няборская. Дзяржабвінаваўца — Ульяна Рудніцкая.

«Мяне абурае сацыяльная несправядлівасць». Пачаўся суд па справе 18-гадовай Сафіі, якая распісала «Рубяжы»

Сафія Малашэвіч, што распісала «Рубяжы», у апошнім слове: Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0