Спачатку паліцыянты з мегафонамі паведамлялі, што акцыя ў Хабараўску не ўзгодненая з уладамі, і патрабавалі ад яе ўдзельнікаў разысціся. Затым супрацоўнікі АМАПа сталі адціскаць прысутных з плошчы. Тут жа пачыналіся адзінкавыя затрыманні ўдзельнікаў пратэсту з прымяненнем дубінак. Людзі крычаць сілавікам у твар: «Фашысты!»

Стрым з акцыі пратэсту ў Хабараўску: 

Некалькі сотняў чалавек у Хабараўску перайшлі на суседнюю плошчу, аднак байцы АМАПа сталі выцясняць іх і адтуль. Мітынгоўцы хабараўцы крычаць: «Расія будзе свабоднай» і «Далоў цара!»

Сілавікам далі каманду: «Хапаць усіх запар!» Гэта трапіла на відэа ў эфіры мясцовага штаба Навальнага. Пасля гэтага АМАП пачаў масавыя затрыманні.

У відэатрансляцыі штаба Навальнага ва Уладзівастоку паведамляецца аб масавых затрыманнях удзельнікаў акцыі. Цалкам была перакрытая вуліца, па якой рухаліся ўдзельнікі шэсця. Пратэстоўцы таксама скардзяцца на зніжэнне мабільнага інтэрнэту.

Ва Уладзівастоку выйшла куды больш людзей, лозунгі тыя ж: 

Затрыманні такія ж жорсткія:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0