Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Associated Press.
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя краіны 23 студзеня пацвердзіў, што Ванярачы, якая раней сутыкнулася з крытыкай за ўжыванне і падтрымку травянога сіропу ад каранавіруса, вырабленага ведзьмаком, атрымала станоўчы вынік тэсту. Цяпер ёй давядзецца адправіцца на каранцін.
У снежні мінулага года тысячы людзей сабраліся ў доўгіх чэргах у горадзе Кегале, на паўночны ўсход ад сталіцы Шры-Ланкі Каломба, каб займець сіроп. Гэта адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як Ванярачы і некалькі іншых урадавых чыноўнікаў публічна яго пілі.
У сваю чаргу, дактары заяўлялі, што няма ніякіх навуковых падстаў лічыць, што сіроп з'яўляецца лекамі ад каранавіруса. Як мяркуецца, у яго склад уваходзяць мёд і мускатны арэх.