Чакаецца снег, мокры снег, дождж. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы краіны — моцныя ападкі, завіруха. На захадзе краіны можа выпасці да 15-20 см снегу, — распавялі белТА ў Белгідрамеце.
Вецер будзе парывісты, да 15-20 м/с, удзень на поўдні месцамі — да 21-23 м/с. У Мінску да +5. Уначы і раніцай — дождж.
На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
У сераду, 27 студзеня, таксама снег, мокры снег, ноччу месцамі — моцны снег і завіруха. Галалёдзіца і парывісты вецер, месцамі да 23 м/с. У Мінску ноччу і раніцай да -2, удзень каля 0, пад вечар да -2.
У чацвер, 28 студзеня, на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, галалёдзіца. Уначы да 6 марозу, удзень у Мінску да -2, пад вечар да -4.
У пятніцу таксама снег, галалёдзіца. Уначы нават да 8 марозу, пры праясненнях — да -10 (у Мінску да -7). Днём да -5.