35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці 22 студзеня, застаецца ў вельмі цяжкім стане.

Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці. Расказвае жонка

Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя:

«Стан пацярпелага на плошчы Незалежнасці чалавека па-ранейшаму вельмі цяжкі. Ён знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Бальніцы хуткай дапамогі. Дактары дыягнаставалі ў яго апёкі рознай ступені цяжкасці — да 72%. Праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы па лячэнні».

«Наша Ніва» пацікавілася ў былой жонкі Паўла, які прагноз даюць дактары.

«Ён у крытычным стане, у штучнай коме. Мы верым у цуд. Але дактары даюць 1 працэнт», — паведаміла жанчына.

Чытайце таксама: Быў у «Зубры», меў рыцарскі псеўданім Лютувер. Расказваюць сябры мінчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0