Нягледзячы на прагрэс у барацьбе з каранавірусам, перамагчы яго будзе складана, заявіў выканаўчы дырэктар праграмы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян на брыфінгу. Ён не выключыў, што COVID-19 стане эндэмічным захворваннем — цалкам ліквідаваць яго наўрад ці ўдасца, піша РБК.

«Чалавецтва змагло перамагчы пакуль толькі воспу», — сказаў Раян. Ліквідаваць жа такія хваробы як поліяміеліт і адзёр да гэтага часу не ўдалося.

Гэтак жа і з каранавірусам будзе справіцца не проста: у прыватнасці, таму, што COVID-19 пашыраецца амаль ва ўсіх краінах свету, а доступ да вакцыны пакуль ёсць не ва ўсіх.

У краін ёсць магчымасць знізіць смяротнасць ад COVID-19 і вярнуцца да нармальнага жыцця, але захворванне працягнецца, калі вакцынацыя не будзе паўсюднай.

Кіраўнік (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу папярэдзіў, што «вакцынны нацыяналізм» можа каштаваць сусветнай эканоміцы больш за $9 трлн, прычым палова гэтай сумы — $4, 5 трлн — прыйдзецца на развітыя краіны.

На гэты момант у ЕС і ЗША ўхвалена прымяненне вакцыны супраць каранавіруса Pfizer/BioNTech. У Расіі зарэгістраваныя і ўжываюцца дзве вакцыны «Спадарожнік V» і «ЭпіВакКарона».

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў свеце набліжаецца да 100 млн, памерлі больш за 2,1 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0