Фота Брэсцкая газета

Фота Брэсцкая газета

На большай частцы тэрыторыі рэгіёна выпала ад 9 да 16 мм ападкаў — гэта ад 70% да 135% дэкаднай нормы. Па крайнім захадзе — 18-21 мм.

Больш за ўсё снегу выпала ў Высокім Камянецкага раёна. Такая колькасць раўняецца 162% дэкаднай нормы. У Брэсце выпала 18 мм —паўтары дэкадныя нормы, удакладняе БелТА.

«На 9.00 25 студзеня (учора) на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай вобласці снег практычна сышоў. Праз суткі вышыня снежнага покрыва склала ад 2 да 7 см, у Пружанах — 11 см. Па крайнім захадзе яшчэ большыя гурбы. У Брэсце зафіксаваны 21 см, у Высокім — 26 см», — расказала Святлана Жагальская.

Шмат снегу нападала і ў Гродне. І такое надвор'е захаваецца да канца тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0