Напярэдадні ў краму прыходзіла праверка з МНС. Супрацоўнікі выпісалі прадпрымальнікам кучу парушэнняў, яны павінны былі зачыніцца для іх ліквідацыі. 

«Сёння я паехаў даваць паказанні ў Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а мне паведамілі, што жонку затрымалі проста ў краме. Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры, расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: «За што вы мяне забіраеце?» Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Пры гэтым у нас канфіскавалі рэчы з Пагоняй. Яе павезлі ў Савецкі РАУС», — расказаў «НН» уладальнік крамы.

Цяпер Валерый тэрмінова едзе заключаць дамову з адвакатам і перажывае за дзяцей: іх у сям’і Есіпёнкаў двое.

«Навошта яе забралі і чаму, не ведаю», — кажа Валерый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0