6 снежня да Барысава ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Сілавікі сцвярджалі, што фармальнай прычынай стала скарга суседзяў. Тыя ўбачылі на балконе Барысава нацыянальны сцяг і паведамілі ў міліцыю.

У кватэры актывіста правялі агляд, канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, тэлефон, два бел-чырвона-белыя сцягі, улёткі з перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, паштоўкі і плакаты з ёй. Агляд праводзіў, у тым ліку, асабіста начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Магілёва Цімур Пахоменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0