Цыклон «Ларс» абясточыў 284 населеныя пункты

Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў, якія пацярпелі з-за непагадзі, у 284 населеных пунктах Беларусі.

Правакатарка з пікета Ціханоўскага: Я хацела, каб прэзідэнтам стаў Бабарыка

Журналістам удалося звязацца з Аленай Кузьміной — правакатаркай з пікета Сяргея Ціханоўскага ў Гродне. Пасля затрымання блогера інтэрнаўты раскрылі, што жанчына з'яўляецца ўдзельніцай чата «Распусная Беларусь». Знайшлі і старое фота з тэлефонным нумарам Алены, на якім «прыемная дзяўчына пышных формаў» прапануе правесці вечар з мужчынам, у інтэрнэце нават фігуравала сума, у якую абыдуцца пару гадзін з Аленай. Упершыню жанчына пагадзілася размаўляць з прэсай. 

Доктар Мікіта Салавей, які даў публічны адказ Качанавай, больш не галоўны інфекцыяніст Мінска

Доктар Мікіта Салавей больш не галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. На гэтай пасадзе ён быў з снежня 2016 года. Салавей застаецца дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.

Новыя прызначэнні: з’явіліся сакратар Рады бяспекі, кіраўнік Брэстчыны і дырэктар СТБ

Тэлеканал СТБ узначаліў Кірыл Казакоў, які быў генеральным прадзюсарам, а затым в. а. гендырэктара тэлеканала пасля прызначэння Ігар Луцкага міністрам інфармацыі.

Начальнік Генштаба Узброеных сіл Аляксандр Вальфовіч прызначаны дзяржсакратаром Рады бяспекі Беларусі.

Юрый Шулейка — новым кіраўніком Брэсцкай вобласці, ён быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці.

«Гродна-Азот» узначаліў былы віцэ-прэм'ер (да 2018 года) Ігар Ляшэнка, Камітэт дзяржкантролю ўзначаліць Васіль Герасімаў.

«Самы страшны дзень быў учора — з мехам на галаве». Беларус-юрыст Навальнага распавядае пра затрыманне, дэпартацыю, пратэсты і палац Пуціна

21 студзеня ў Маскве затрымалі Уладлена Лася — юрыста Фонду барацьбы з карупцыяй Навальнага. Яго, грамадзяніна Беларусі, пратрымалі трое сутак пад вартай, а пасля дэпартавалі з Расіі — з забаронай уезду аж да 2026 года.

Сёння Лось знаходзіцца не ў Расіі і не ў Беларусі — а недзе за мяжой. Пра сваё затрыманне, працу ў Фондзе барацьбы з карупцыяй, Аляксея Навальнага, Святлану Ціханоўскую і пратэсты ён распавёў «Нашай Ніве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0