«Краіны-кандыдаты [на ўступленне ў ЕС] Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама дзяржавы еўрапейскай зоны свабоднага гандлю — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія — далучыліся да рашэння Рады ЕС аб увядзенні санкцый супраць Беларусі. Яны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню Рады», — гаворыцца ў пашыранай у аўторак заяве замежнапалітычнай службы ЕС.

Еўрасаюз ужо ўвёў тры пакеты санкцый супраць Мінска, меры закранулі 84 прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны, у тым ліку Аляксандра Лукашэнку і прадстаўнікоў сілавых структур. Усім ім забаронены ўезд у ЕС, іх рахункі ў еўрапейскіх банках, калі будуць выяўленыя, падлягаюць замарозцы. Санкцыі таксама ўведзеныя супраць 7 юрыдычных асоб, у іх ліку Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Мінскі завод колавых цягачоў, ААТ «140-ы рамонтны завод», кампаніі «Белтэхэкспарт», «Сінезіс» і Dana holdings.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0