27.01.2021 / 09:09 Бел / Łac / Рус На праспекце Дзяржынскага дзяўчына на аўто загінула, урэзаўшыся ў слуп Здарэнне адбылося а 2-й ночы каля дома №92 на праспекце Дзяржынскага ў Мінску. 29-гадовая дзяўчына не справілася з кіраваннем, выехала за межы дарогі і ўрэзалася ў мачту асвятлення. Кіроўца атрымала цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла на месцы здарэння, паведамляе СК.