Нагадаем, у апошні раз ён быў адключаны ад сеткі 16 студзеня, пасля спрацоўвання сістэмы абароны генератара. Сістэма абароны спрацавала падчас доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока, у рамках якога праводзіцца тэставанне сістэм і абсталявання, піша Tut.by.

— Ніякіх збояў, непаладак, экстраардынарных сітуацый няма. Гэта тэхналагічныя спыненні, паколькі адпрацоўваюцца розныя рэжымы. Гэта ўсё пад кантролем, усё па плане і ўсё ў нармальным рэжыме. Інфармацыя і здагадкі могуць быць розныя, але яны абсалютна не маюць пад сабой ніякай падставы, — сказаў ён.

Уладзімір Гусакоў таксама адзначыў, што калі на БелАЭС адбудзецца нейкая непрадбачаная сітуацыя, то на станцыі ёсць цэлы шэраг ступеняў абароны, але падчас адключэння ад сеткі не было неабходнасці іх выкарыстоўваць.

— Блок працуе ў нармальным рэжыме. Калі трэба яго спыніць — спыняюць, калі трэба запусціць — запускаюць. Гэта ўсё прадугледжана тэхналагічнымі рэжымамі.

— Электрастанцыя працуе ў штатным рэжыме, з кожнай нагоды дае каментары асабіста прэм'ер-міністр. Я ўжо не кажу пра міністра энергетыкі. Кожны выпадак разглядаецца, — адзначыў Андрэй Касоўскі, першы намеснік старшыні дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, кандыдат эканамічных навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0