Палітвязня Яўгена Афнагеля не адпусцілі на пахаванне бацькі
Каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю, які знаходзіцца ў зняволенні з верасня 2020 года, улады не дазволілі развітацца з памерлым бацькам Ігарам Яўгенавічам Афнагелем.
Адвакат Яўгена Афнагеля адразу ж пасля паведамлення аб смерці бацькі звярнуўся да следства з просьбай дазволіць палітвязню прысутнічаць на пахаванні.
Яўгена не выпусцілі на развітанне з бацькам і нават не адказалі на зварот у СК, хоць ён быў пададзены яшчэ 25 студзеня.
Ігара Яўгенавіча Афнагеля пахавалі сёння на Заходніх могілках у Мінску.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ