Здарэнні

Затрымалі злодзея-дамушніка, які паўтара месяца залазіў да людзей у Ждановічах і Ратамцы

Затрыманы 46-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна. Мужчыну злавілі з доказамі злачынства падчас чарговай вылазкі. 

Устаноўлена яго дачыненне да сямі крадзяжоў у Ждановічах і Ратамцы з 17 снежня па 27 студзеня, паведамляе прэс-служба МУС.

На «справу» затрыманы ездзіў на маршрутках, як правіла, па раніцах у буднія дні, калі гаспадары павінны былі з'ехаць на працу. Мужчына адціскаў шклопакеты, залазіў унутр і забіраў выключна ювелірныя вырабы і грошы.

Так, днём 17 снежня ў Ратамцы ён вынес з чужой кватэры каштоўнасці і некалькі гадзіннікаў на 17,6 тысяч рублёў. Ужо праз тыдзень затрыманы пабываў у Ждановічах і абакраў дом пенсіянера на 4 тысячы рублёў.

У сярэдзіне студзеня ахвярай стала яшчэ адна пажылая жыхарка Ждановічаў, у яе скралі рэчаў на 8 тысяч рублёў. Пры гэтым у двух апошніх выпадках дзверы пацярпелых былі адкрытымі.

Высветлілася, што жыхар Маладзечанскага раёна пабываў яшчэ ў чатырох дамах, аднак не знайшоў там нічога каштоўнага.

Аператыўнікам удалося канфіскаваць частку выкрадзенага, устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да скупкі ювелірных вырабаў.

Цяпер мужчына правяраецца на дачыненне да здзяйснення аналагічных злачынстваў. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў Расіі, дзе адбываў пакаранне за крадзяжы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць