Грамадства

Журналістка Tut.by Калініна: Мяне выкралі, а не затрымалі

Увечары 1 лютага Надзея Калініна выйшла на волю. Трое сутак яна правяла ў ізалятары на Акрэсціна, яе абвінавачваюць у тым, што яна зладзіла пікет каля дарогі побач са з'ездам дэлегатаў УНС і не падпарадкавалася патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Кропка ў справе не пастаўленая, у судзе абвешчаны перапынак, але паколькі 72 гадзіны затрымання скончыліся, Надзю адпусцілі. Сённяшнюю ноч яна правядзе дома, у нармальных чалавечых умовах. А вось што яна распавядае Tut.by пра ўтрыманне ў ІЧУ.

— Мяне выкралі, а не затрымалі, ніхто не прадставіўся, нічога не патлумачыў, я нават у РУУС не разумела, што адбываецца. Утрыманне ў ІЧУ — гэта сярэднявечча, — распавяла адразу пасля вызвалення журналіст Tut.by Надзея Калініна. — Нас было 12 чалавек на 5-мясцовую камеру, шасцёра — жанчыны пенсійнага ўзросту, некаторыя з хранічнымі захворваннямі. Я і яшчэ пяць чалавек дзве ночы праспалі на падлозе. У мяне было вакантнае месца каля батарэі, таму што я дрэнна сябе адчувала, мне яго саступілі. Па нашых просьбах нам выдавалі туалетную паперу, адмотваючы невядома ад чаго, перыядычна выдавалі мыла, калі мы вельмі моцна прасілі. Не было матрацаў, не кажучы ўжо пра пасцельную бялізну. Зразумела, што стаўленне было адпаведнае. Толькі ў нядзелю (надзею прывезлі ў ізалятар у пятніцу ўвечары) Дзед Мароз, так мы назвалі супрацоўніка, прынёс нам нармальную туалетную паперу і зубную пасту. Пракладкі выдалі ў нядзелю, на просьбу жанчын, якія знаходзіліся са мной у камеры. Зменную бялізну, зменную вопратку не выдавалі. Лекі, якія атрымалі ад сваякоў, перадавалі.

— Супрацоўнікі тлумачылі, чаму вас утрымліваюць у такіх умовах?

— «Не паложана», — патлумачыла Надзея. — Пры гэтым мы бачылі, што ў суседніх камерах, у адной з якіх былі людзі па крымінальнай справе, была і бялізна, і падушкі, і матрацы, — усё як мае быць. Я за першыя суткі абышла чатыры камеры, ні ў адной з іх не было ні матрацаў, ні падушак, нічога, — усё голае, што ты спіш на нарах, што на падлозе — аднолькава.

— Што было з харчаваннем?

— Кормяць тры разы ў суткі, але есці гэта немагчыма. Гэта крупяная дыета. Перадачы не атрымлівалі. У першай камеры, дзе я была, дзяўчаты знаходзіліся тыдзень, яны сказалі, што перадачы не атрымлівалі.

— Ты тут была ў верасні (тады Надзею першы раз затрымалі падчас працы і назвалі гэта ўдзелам у акцыі, прысудзіўшы трое сутак арышту), можаш параўнаць умовы?

— У верасні нам зладзілі паказальны прэс-тур. Цяпер нам паказалі, як ёсць насамрэч. Тое, што ёсць насамрэч, вельмі моцна адрозніваецца ад таго самага прэс-тура і таго, што нам паказваюць часам па дзяржТБ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць