Дакумент размешчаны на сайце Думы і прадугледжвае наступныя ўмовы рэструктурызацыі:

— падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады (да канца 2022 года),

— перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га,

— замена дзейнай «змяшанай» працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную памерам 3,3% гадавых.

Пагадненнем ад 25 лістапада 2011 г. паміж урадамі Беларусі і Расіі аб выдзяленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва БелАЭС была зацверджаная сума 10 млрд даляраў.

«У абгрунтаванні сваёй просьбы аб пераглядзе ўмоваў вяртання крэдыту беларускі бок спаслаўся на зніжэнне ўзроўню сусветных цэнаў на нафту і газ, што, на думку партнёраў, пацягнула зніжэнне даходнасці і павелічэнне тэрміну акупнасці атамнага праекта», — адзначаецца ў тлумачальнай запісцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0