З дома 90-гадовай пенсіянеркі невядомы выкраў сумку з 1500 рублямі. Крадзеж жанчына выявіла пасля пажару — гарэў хлеў у двары.
Вечарам у дом да пенсіянеркі зайшоў хлопец — у цёмным касцюме з капюшонам, з маскай на твары. Малады чалавек паведаміў жанчыне, што гарыць хлеў. Госць і дачка пенсіянеркі выбеглі на вуліцу і сталі тушыць агонь.
Хлопец вярнуўся ў хату і папрасіў у гаспадыні тэлефон, каб выклікаць ратавальнікаў. Жанчына паказала на дзверы ў іншы пакой, дзе і ляжала торба з грашыма. Малады чалавек вынес яе.
Хлопца затрымалі.
Распачатыя крымінальныя справы за крадзеж і падпал.