Звычайна падобныя агароджы з'яўляюцца на буйных мерапрыемствах у горадзе.

У прэс-службе Вярхоўнага суда растлумачылі, што меры бяспекі звязаныя з працэсам у дачыненні да топ-менеджараў «Белгазпрамбанка», які сёння праанансавалі.

Вярхоўны суд прыняў да вытворчасці для разгляду па першай інстанцыі крымінальную справу па абвінавачванні Віктара Бабарыкі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 235, ч. 3 арт. 430 КК; Аляксея Задойкі, Кірыла Бадзея, Сяргея Шабана, Дзмітрыя Кузьміча, Аляксандра Ільясюка, Сяргея Дабралета ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК, Віктара Кабяка ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 431 КК.

— З шасцю абвінавачанымі заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве, у сувязі з чым для вырашэння пытання аб прызначэнні судовага разбору па крымінальнай справе на 4 лютага 2021 года прызначанае папярэдняе судовае пасяджэнне, — сказана ў паведамленні Вярхоўнага суда.

Паведамляецца, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй будуць прыняты меры па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і забеспячэнні сацыяльнага дыстанцыявання пры рассаджванні ў зале. Таксама будуць прынятыя неабходныя меры бяспекі.

Суд Маскоўскага раёна маглі выбраць для разгляду гучнай справы таму, што там вельмі змяшчальныя залы.

Паводле інфармацыі Sputnik, Віктара Бабарыкі на папярэднім пасяджэнні не будзе. Яго адвакаты аб пасяджэнні нічога не чулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0