«Чарговы фэйк, які не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю», — заявілі «Інтэрфаксу-Захад» у прэс-службе Нацбанка.

У чацвер у тэлеграм-канале Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Нацбанку Беларусі ідзе актыўная праца па дарожнай карце аб адзінай валюце з Расіяй.

Як паведамлялася, на гэтым тыдні тэму інтэграцыі і адзінай валюты пракаментаваў намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Ён заявіў, што па-ранейшаму прытрымліваецца пазіцыі ўзаемакарыснасці інтэграцыі.

«Нам трэба інтэгравацца больш цесна і рэалізоўваць увесь патэнцыял саюзнай дамовы, тыя элементы збліжэння, злучэння патэнцыялаў нашых эканомік, якія туды закладзеныя», — сказаў Мядзведзеў.

Намеснік старшыні Савета бяспекі адзначыў, што гаворка ідзе аб самых розных пытаннях, аж да адзінай валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0