Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Гэтае даследаванне таксама дало больш звестак наконт верагодных сімптомаў у інфікаваных. 26% мелі кашаль, 28% — моцна тэмпературылі, а 43% сцвярджаюць, што не адчувалі смаку або пахаў. У 40% не было ніводнага з гэтых сімптомаў, а 20% увогуле не мелі ніякіх прыкметаў інфекцыі, піша BBC

Брытанскі Біябанк — гэта база звестак разнастайных аналізаў, добраахвотна прадастаўленымі людзьмі, каб дапамагчы глабальным медыцынскім даследаванням. Каля 20 000 чалавек здавалі ўзоры крыві ў Біябанк штомесяц з 27 мая да 4 снежня 2020 года. На працягу гэтага перыяду 1699 з іх давалі станоўчы вынік на антыцелы супраць кавіду, што сведчыць пра перанесеную інфекцыю.

Большасць з іх паказалі станоўчы вынік ужо ў першы месяц даследавання, што кажа пра заражэнне яшчэ падчас першай хвалі. Пры канцы даследавання, праз 6 месяцаў, 88% людзей усё так жа мелі антыцелы. І цалкам магчыма, па меркаванні даследчыкаў, што астатнія 12%, чые тэсты на антыцелы прайшлі ад станоўчага да адмоўнага выніку за 6 месяцаў, усё роўна захавалі пэўную абарону ад кавіду, хоць колькасць антыцелаў апусцілася ніжэй за парог.

Галоўны навуковы супрацоўнік брытанскага Біябанка Наомі Ален сцвярджае: «Хоць мы і не можам быць дакладна ўпэўненымі, як наяўнасць антыцел суадносіцца з імунітэтам, вынікі даследавання паказваюць, што людзі, у сваёй большасці, абароненыя ад наступнай інфекцыі прынамсі на працягу 6 месяцаў пасля заражэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0