Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

У лісце Нобелеўскаму камітэту амерыканскія заканадаўцы заявілі, што больш за 2 мільёны чалавек выйшлі на вуліцу 16 чэрвеня 2019 года ў адказ на рэпрэсіі з боку Пекіна, піша The Guardian.

«Мы спадзяёмся, што Нобелеўскі камітэт адзначыць тых, хто змагаецца за мір і правы чалавека ў Кітаі, і мы лічым, што дэмакратычны рух у Ганконгу заслугоўвае міжнароднага прызнання», — сцвярджаецца ў лісце.

З чэрвеня 2019 года ў Ганконгу пачаліся пратэсты супраць закона аб экстрадыцыі злачынцаў на тэрыторыю Кітая. Улады Ганконга адмянілі прыняцце закона, але дэманстранты пашырылі свае патрабаванні і пачалі заклікаць да рэформ і расследавання дзеянняў паліцыі супраць дэманстрантаў.

Сярод іншых намінантаў на Нобелеўскую прэмію сёлета — сімвал мірнага руху за грамадзянскія правы беларусаў Святлана Ціханоўская, а таксама амерыканскі рух Black Lives Matter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0