Фота Надзеі Бужан. 

Фота Надзеі Бужан. 

Эксперты рэкамендуюць пры патрэбе лепш абараніць сябе насіць дзве маскі адначасова. Гэта забяспечвае больш надзейную ахову ад часціц з вірусам, дзякуючы двум слаям. Акрамя гэтага, дзве маскі больш шчыльна прылягаюць да твару і тым самым змяншаюць колькасць зазораў, піша выданне The Wall Street Journal.

Найлепшы шлях зрабіць двайную маску — пад маску з тканіны надзець хірургічную маску. Маска з тканіны таксама можа дапамагчы, калі яе выкарыстоўваць з рэспіраторнай маскай KF94.

Другая маска, як правіла, не патрэбна пры нашэнні рэспіраторнай маскі N95 або яе эквіваленту KN95, якія абараняюць як мінімум ад 95% часціц.

Палепшыць ахову таксама дапамагае фільтр, які надзяваецца на рот і нос. Аднак калі фільтр пакрывае замалую плошчу твару, яго карысць змяншаецца. Варта памятаць, што фільтры неабходна замяняць, калі там збіраецца вільгаць і бруд. Эксперты раяць насіць маскі, пашытыя адразу з фільтрам.

Усё больш дактароў рэкамендуюць насіць рэспіраторную маску N95, прызначаную перш за ўсё для медыцынскіх работнікаў. Эксперты сцвярджаюць, што гэты тып масак дапамагае тым, хто працуе ў закрытых памяшканнях і кантактуе з вялікай колькасцю людзей. Блізкі варыянт N95 — маска KF94, якую можна замовіць у інтэрнэце.

Вялікі недахоп хірургічных масак заключаецца ў тым, што яны прылягаюць недастаткова шчыльна да твару, тым самым могуць прапускаць заразныя часціцы. Менавіта таму з хірургічнай маскай варта насіць яшчэ адну з тканіны.

Каб зразумець, ці правільна маска размяшчаецца на твары, паспрабуйце ўдыхнуць — маска разам з патокам паветра павінна прыціснуцца да твару. Варта глядзець, каб не было ніякіх зазораў з бакоў маскі ці рэспіратара. Калі акуляры запацяваюць, то паветра прасочваецца з верхняй часткі маскі ці рэспіратара, чаго быць не павінна.

Яшчэ адзін тэст на правільнае нашэнне маскі ці рэспіратара: варта стаць перад люстэркам і выдыхнуць з усёй сілы. Калі вы мігнулі, то верагодна, што паветра, якое прасочваецца з маскі, трапіла на павекі. А гэта значыць, што маска няшчыльна прылягае да твару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0