14 жніўня 2020 года ў ваенкамаце мужчына атрымаў пад асабісты роспіс позву з патрабаваннямі з'явіцца 28 жніўня на ваенныя зборы, але ў прызначаны дзень у ваенкамат не прыйшоў. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

Суд Столінскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд ч. 1 арт. 436 КК РБ «Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы» і прызначыў абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь — гэта 2,9 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0