Ігар Барысаў. Фота Ягора Хаванскага
«Прэзідыум БСДП абмеркаваў запрашэнне з апарата Савета міністраў старшыні партыі Ігару Барысаву прыняць удзел у VI Усебеларускім народным сходзе і паведамляе наступнае:
Прэзідыум БСДП лічыць, што дадзены сход з’яўляецца кансультацыйным мерапрыемствам прыхільнікаў дзейнай улады, аднак не беларускага народа і не палітычных партый, якія дагэтуль не прызнаны суб’ектамі палітычных працэсаў унутры краіны.
Прэзідыум БСДП мяркуе, што пытанні па выхаду з палітычнага крызісу не могуць разглядацца на Усебеларускім народным сходзе праз неканстытуцыйнасць гэтага мерапрыемства і неўпаўнаважанасць яго ў пытанні прыняцця рашэнняў.
Гэты сход не будзе спрыяць адзінству і кансалідацыі беларускага народа, а толькі ўзмоцніць супрацьстаянне ўлады з народам», — гаворыцца ў заяве.
Пленум ЦК Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» 7 лютага таксама прагаласаваў супраць удзелу партыі ва УНС.
«Прынята рашэнне лічыць немэтазгодным удзельнічаць старшыні партыі ва Усебеларускім народным сходзе», — паведаміў БелаПАН старшыня «Справядлівага свету» Сяргей Калякін.