Пасля трох гадоў змагання з цяжкай хваробай памерла Галіна Кунцэвіч — настаўніца фізікі і матэматыкі і захавальніца культурных традыцый з Заслаўя. Ëй было 53 гады.

Галіна Кунцэвіч сярод калядоўнікаў у Мінску. У 1980-я гэтыя моладзевыя ініцыятывы былі ў першых шэрагах абаронцаў беларускай культуры.

Галіна Кунцэвіч сярод калядоўнікаў у Мінску. У 1980-я гэтыя моладзевыя ініцыятывы былі ў першых шэрагах абаронцаў беларускай культуры.

Галіна Кунцэвіч была родам з патомнай сям'і заслаўскіх настаўнікаў. Яна вырасла на вуліцы Вялікай і ўсё жыццё пражыла ў Заслаўі.

Яшчэ школьніцай яна з сябрамі стварыла гурт «Заслаўскія летуценнікі», які дзейнічаў 10 гадоў — ладзілі Купаллі, Каляды, Гуканні вясны спачатку ў Заслаўі, пасля па ўсёй Беларусі. Збірала фальклор. Калі скончыла інстытут і стала настаўнічаць, стварыла беларускамоўны кабінет фізікі і матэматыкі ў заслаўскай школе № 1.

Балатавалася ў дэпутаты па Мінскай вобласці — займала адказную грамадзянскую пазіцыю па жыцці. Стаўшы мамай трох сыноў, яна ў высокай грамадзянскай пазіцыі выхоўвала сваіх сямейнікаў.

«Заслаўскія летуценнікі» на адкрыцці Беларускага музея ў Гайнаўцы. Галіна Кунцэвіч — у цэнтры.

«Заслаўскія летуценнікі» на адкрыцці Беларускага музея ў Гайнаўцы. Галіна Кунцэвіч — у цэнтры.

«Гэта была прыгожая жанчына вонкава і ўнутрана», — плача па ёй яе сяброўка Таццяна Гаранская.

Пахаванне Галіны Кунцэвіч адбудзецца заўтра, 8 лютага, у Захарычах пад Заслаўем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0