8 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна па паўднёвай палове снег. Па паўднёвым захадзе моцны снег, завея, на дарогах снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер усходні ўмераны да парывістага, па паўднёвым захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -8..-14°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай -16..-18°С, днём -10..-12°С, увечары -11..-13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0