Для «Тампы» гэта другі чэмпіёнскі тытул у гісторыі клуба. Упершыню каманда выйграла ў сезоне 2003/04.

Матч прайшоў у Тампе (Фларыда), а квотэрбек 43-гадовы Том Брэдзі атрымаў сёмую перамогу ў Супербоўле.

Гэта быў 55-ы Супербоўл. Ён запомніцца рэкордна нізкай наведвальнасцю: з-за абмежаванняў, звязаных з каранавірусам трыбуны былі запоўненыя толькі на 30%.

Супербоўл — самая папулярная спартыўная падзея ў ЗША, фінал праходзіць у першую нядзелю лютага. Перад пачаткам выступаюць зоркі рок і поп-сцэны. Матч глядзіць рэкордная колькасць чалавек (у мінулым годзе было 114 млн, а хвіліна рэкламы каштуе мільёны даляраў), а тэлеаўдыторыя саступае толькі фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0