Фота з тэлеграм-канала Віктара Бабарыкі

Фота з тэлеграм-канала Віктара Бабарыкі

У тэатры Theaterhaus ў Штутгарце ў нядзелю ўвечары Марыя Калеснікава магла б сыграць сваю партыю на флейце ў рамках свайго любімага музычнага фестывалю ECLAT.

Але Марыя ўжо 5 месяцаў у СІЗА. У нядзелю ёй уручылі прэмію ў галіне правоў чалавека фонду Герхарта і Рэнаты Баўм. За адвагу і бескампраміснасць, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Прэмію атрымала сястра Марыі Таццяна Хоміч і зачытала зварот:

«Я не шкадую аб сваім рашэнні, мне не страшна, як і тысячам беларусаў. Цяпер мы дакладна ведаем, што свабода ўнутры — і ні турма, ні сцены, ні краты няздольныя яе забіць. І свабода варта таго, каб за яе змагацца», — працытавала яна Марыю Калеснікаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0