Гурбангулы Бердымухамедаў публічна насварыўся на міністра культуры Атагелдзі Шамырадава за адсутнасць у краіне спектакляў пра «народнае шчасце» і агульны заняпад тэатральнай сферы. Аб гэтым піша ўрадавая газета «Нейтральны Туркменістан»

Паводле яго слоў, прычына стагнацыі ў культурнай сферы краіны — дрэнная арганізацыя працы дзіцячых школ мастацтваў і мастацкіх устаноў. Ён даручыў міністру перагледзець усе навучальныя планы і скласці новыя. «Мы адсвяткавалі 25-гадовы юбілей пастаяннага нейтралітэту нашай дзяржавы, аднак не было арганізавана якіх-небудзь прыкметных культурных мерапрыемстваў», — сказаў Бердымухамедаў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што тэатры і іншыя культурныя ўстановы краіны перасталі апяваць у сваіх творах поспехі дзяржавы і ставіць кароткія сцэнічныя п'есы. Ён дадаў, што з прычыны гэтага ў краіне знізіўся агульны ўзровень тэатральнай рэжысуры і «мастацкасці твораў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0