Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

9 лютага, у аўторак, на большай частцы Беларусі чакаецца снег, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём па ўсходняй палове Беларусі моцны снег. На большай частцы тэрыторыі завіруха, на дарогах снежныя заносы. Галалёдзіца. Ноччу -9—15°С, па паўночным усходзе пры праясненнях -16—19°С, максімальная днём -6—11°С.

У Мінску ўначы да мінус 12°С. Удзень мінус 8—-10°С,

10 лютага, у сераду, ноччу -12—18°С, пры праясненнях да -20°С, максімальная днём -8—15°С. У Мінску ўначы і пад раніцу да мінус 19°С, удзень да мінус 13°С.

І зноў потым пагаршэнне пагодных умоў.

У чацвер, 11 лютага, днём месцамі моцны снег, завіруха, снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -11—18°С, месцамі -19—22°С; максімальная днём -8—14°С.

12 лютага, у пятніцу — працяглы снег. На большай частцы тэрыторыі завіруха, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/ с, на дарогах снежныя заносы. Тэмпература паветра на працягу сутак -10—-17°С. У Мінску — 11-13°С

Варта звяртаць увагу, што вецер аказвае значны ўплыў на адчуваную намі тэмпературу, тэмпература -10°С пры ветры 11-15 м/с адчуваецца як -21—-22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0