Дэпутат Сяргей Клішэвіч на праспекце Незалежнасці ў Мінску 20 жніўня.

Дэпутат Сяргей Клішэвіч на праспекце Незалежнасці ў Мінску 20 жніўня.

На яго думку, пратэсты ў 2020-м годзе мелі тры этапы фінансавання, якое «можна было атрымаць, што называецца, з вуліцы. Тут мы маем на ўвазе не «легальны этап», напрыклад працу штабоў, ботафермаў, каруселяў і іншых выбарчых тэхналогій да 9 жніўня, а менавіта тыя механізмы, якія выкарыстоўваліся для ўключэння ў беспарадкі», — адзначыў Клішэвіч.

«Першы этап, падчас якога актыўна дзейнічалі так званыя «сотнікі» (палявыя арганізатары), гэта тры дні фактычных боесутыкненняў у сталіцы 9-11 жніўня, падчас якіх проста ў натоўпе раздавалася дробныя грошы, а таксама спіртное і наркотыкі. Гэта прывяло да таго, што ў беспарадкі, пачынаючы з 10 жніўня, масава ўключаліся гарадскія крымінальныя элементы».

«Другі этап масавага фінансавання пачаўся падчас страйкавай кампаніі на буйных прадпрыемствах. Тады, нагадаю, пратэстоўцам абяцалі $54 млн дапамогі на забастоўкі, але яны чароўным чынам ператварыліся спачатку ў $6 млн, з якіх, па справаздачнасці фондаў, было раздадзена ўсяго $ 500 тыс. у якасці матэрыяльных выплат непасрэдным арганізатарам забастовак», — сказаў дэпутат.

Трэці этап, на яго думку, — дваровыя маршы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0