5 лютага ў Мінскім гарадскім судзе быў абвешчаны прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (суддзя Дзіна Кучук) па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса за выраб і распаўсюд двух відэаролікаў на сацыяльна вострыя тэмы.

Павел Спірын быў затрыманы 4 верасня 2020 года, вызвалены праз тры дні, затым зноў затрыманы 9 верасня пасля выпуску новага відэароліка.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці патрабуюць ад уладаў Беларусі адмяніць прысуд у дачыненні да блогера Паўла Спірына і вызваліць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0