Мельнікава абвінавачвалі па 4 артыкулах КК РБ. Гэта Артыкул 13 — «Падрыхтоўка да злачынства»; ч. 2 арт. 293 — «Масавыя беспарадкі»; ч. 3 арт. 295 — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»; ч. 1 арт. 295-3 — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў».

Працэс быў закрыты. Мельнікаў прызнаў сваю віну толькі ў захоўванні зброі — раней у яго дома выявілі абрэз. Па астатніх артыкулах мужчына вінаватым сябе не прызнаў, а прысуд суда палічыў жорсткім і плануе яго абскардзіць.

Адвакат на працэсах адсутнічаў, Мельнікаў абараняў сябе сам.

Затрымалі Мельнікава 9 жніўня 2020 года. У паведамленьні Генеральнай пракуратуры сцвярджалася, што абвінавачаны збіраўся далучыцца да супрацьпраўнай дзейнасці, натхніўшыся заклікамі ў сацыяльных сетках. Для гэтага вырабіў не менш за пяць самаробных прыладаў, набыў нож, а таксама іншыя сродкі і прылады злачынства.

Падчас вобшуку ў яго выявілі петарды, тры самаробныя запальныя прылады з дымаўтваральнымі піратэхнічнымі рэчывамі, а таксама нож. Гэтыя прадметы ён таемна спрабаваў перавезьці з Магілёва ў Минск для «непасрэднага ўласнага ўдзелу ў масавых беспарадках». У падсуднага таксама апэратыўнікі адшукалі самаробны абрэз.

Пра Мельнікава вядома няшмат. У сацыяльных сетках на фотаздымках ёе пазуе з нажамі. Мае мянушку «Лёха тэрмінатар». Згадкі пра Мельнікава можна знайсці на форумах абаронцаў жывёл, якія сцвярджаюць, што ён страляў і труціў сабак, паведамляе радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0