34-гадовы мінчук удзень заходзіў у паліклінікі, навучальныя ўстановы, офісы і шукаў адкрытыя кабінеты, паведамляюць Мінск-навіны.
Калі нікога не было, ён забіраў усё, што знаходзіў: мабільныя тэлефоны, кашалькі, ноўтбукі.
Скрадзенае прадаваў, а грошы траціў на сябе.
Такім чынам накраў на 5 тысяч рублёў.