У Рэчыцкім раёне настаўнікі матэматыкі пайшлі піць піва і паклікалі з сабой старшакласнікаў
У Рэчыцкім раёне сустрэліся два настаўнікі матэматыкі — мужчына з Брагінскага раёна прыехаў пагасціць да свайго калегі. Купілі 12 літраў піва. У сваю кампанію яны паклікалі двух адзінаццацікласнікаў, якія распівалі спіртное разам з імі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
На настаўнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 17.4 КаАП і папярэдзілі, што за ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны можа свяціць крыміналка.
Інфармацыю пра інцыдэнт перадалі ў аддзел адукацыі Рэчыцкага і Брагінскага раёнаў.