31-гадовая дзяўчына была ў той час каля крамы па вуліцы Леніна.

У гэты час да крамы пад'ехаў 34-гадовы мужчына. Ён выйшаў з машыны літаральна на пару хвілін, таму вырашыў не замыкаць яе, а ключы таксама пакінуў у замку запальвання, паведамляе абласная міліцыя.

Жанчына хуценька села ў аўтамабіль і паехала. Праўда, на найбліжэйшым павароце яна не справілася з кіраваннем і трапіла ў ДТЗ.

Праз некалькі хвілін гаспадар машыны выйшаў з крамы і ўбачыў, што яго транспартны сродак знаходзіцца зусім у іншым месцы. пазваніў у міліцыю, жанчыну затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0