Пайшла шляхам сваёй мамы, якая таксама працавала на трактары. Жанчына мае мноства ўзнагарод як яшчэ з савецкіх часоў (прыз Пашы Ангелінай), гэтак і часоў незалежнасці. Іменны трактар калісьці ёй падараваў Аляксандр Лукашэнка.

Сёлета Таццяна Уладзіміраўна ў трэці раз прыме ўдзел у працы Усебеларускага сходу, раней брала ўдзел у другім (2001 год) і пятым (2016). Плануе спадарыня Захожая і выступіць з трыбуны схода. «Наша Ніва» пацікавілася, аб чым будзе гаварыць трактарыстка, а таксама яе ацэнкай актуальных падзей.

Таццяна Захожая. Фота sb.by.

Таццяна Захожая. Фота sb.by.

«У мяне пытанне замацавання моладзі ў вёсцы, што трэба для гэтага зрабіць. А што ім трэба? Жыллё ў першую чаргу, [таксама трэба] каб сацыяльная сфера працавала. Гэта значыць, не толькі працаваць і жыць, але і каб адпачнуць можна было дзесьці. Але ў першую чаргу жыллё трэба, каб была гарантыя. Ну вось такое пытанне.

І другое пытанне — гэта роля сельскіх саветаў. Куды жыхары першым чынам ідуць па дапамогу? Канечне, у сельскі савет. А дапамога — гэта грошы, а грошай у сельсаветаў няма. Разумееце? Усе грошы ідуць у райвыканкамы. Нават на самыя надзённыя пытанні грошай няма. Вылучаюцца толькі невялікія сродкі на абслугоўванне могілак. Сталым людзям трэба дзесьці плот паправіць, дзесьці абкасіць пустазелле, а бюджэту няма. Трэба неяк рашаць пытанне».

З якімі чаканнямі Таццяна Захожая едзе ў Мінск?

«Мы чакаем вельмі глабальных змен! Мы і так някепска жывём, але спадзяёмся, што будзе яшчэ лепш. Ва ўсіх сферах жыцця чакаем змен. Прымем праграму сацыяльнага развіцця на пяцігодку, планы вялікія будуць прымацца. Кожны будзе выказвацца, як палепшыць жыццё. Але мы і так добра жывём.

Успомніце 90-я гады, калі было вельмі цяжка, нічога не было. А цяпер — толькі не лянуйся, працуй, і ўсе даброты будуць. Толькі працуй і ўсё, хто хоча працаваць, той знойдзе. Пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі падтрымліваю цалкам, мы за Беларусь, за квітнеючую Беларусь», — кажа жанчына.

Што дэлегатка Усебеларускага сходу думае пра масавыя шэсці, якія летам і восенню праходзілі ў Мінску?

«Я грубавата пра мітынгі магу сказаць: зажраліся некаторыя. Пра моладзь найперш кажу: бацькі апошнія сродкі аддаюць, каб тыя вучыліся, а ім павыступаць яшчэ хочацца. Мая прапанова: вясной, калі снег растане, іх усіх у поле камяні збіраць. Хай збіраюць, зімой таксама працу ім знойдзем. Мы па-простаму з імі, колькі можна сюсюкацца.

Наконт таго, білі людзей ці не, я не ведаю. Канечне, можа, троху палку перагнулі, але што рабіць было, як іх спыніць! Можа, і занадта. Але калі ім дуць у дупу, то яны на галаву сядуць і нагадзяць там. Так жа? Я чалавек вясковы, кажу проста.

Мы што, кепска жывём? Працуйце і будзеце зарабляць. Працу можна знайсці, у нас у вёсцы столькі спецыялістаў не хапае, не ўяўляеце, трэба працаваць за дваіх. А яны там у Мінску ад лайдацтва ходзяць і выступаюць яшчэ. Гэта маё меркаванне, я ў палітыку не лезу. Мы за мір.

Нашай краіне ўсе зайздросцяць, што мы так добра жывём, а яны хочуць, каб тут было кепска, як і ў іншых. А мы за мір любымі сродкамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?