Tut.by

Tut.by

У адкрытым лісце, апублікаваным напярэдадні запланаванага на 16 лютага разгляду апеляцыйнай скаргі Наталлі Хершэ, дэпутаты адрасавалі міністру замежных спраў Беларусі патрабаванне неадкладнага вызвалення грамадзянкі Швейцарыі, а таксама больш чым 240 іншых палітзняволеных у Беларусі.

Адкрыты ліст падпісалі прадстаўнікі ўсіх групаў Федэральнага парламенту.

Уладзіміра Макея просяць «забяспечыць вызваленне Хершэ не пазней за вынясенне прысуду ў апеляцыйнай інстанцыі». Дэпутаты лічаць, што Наталля як грамадзянка Швейцарыі павінна атрымаць дазвол неадкладна вярнуцца ў краіну.

Зняволенне Наталлі Хершэ і іншых палітвязняў называецца «сур’ёзным цяжарам у знешнепалітычных дачыненнях» Швейцарыі і Беларусі.

Наталлю Хершэ, якая 10 гадоў таму пераехала ў Швейцарыю, асудзілі да 2,5 года пазбаўленья волі за сарваную з амапаўца балаклаву. У 2020 годзе яна прыехала ў адпачынак на радзіму, дзе брала ўдзел у пратэстах супраць Лукашэнкі.

Чытайце:

«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву

Праваабаронцы прызналі грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ палітвязнем

Што адбываецца з чалавекам падчас галадоўкі? Расказваюць доктар і беларус, які галадаў на пратэст пяць разоў

Палітзняволеная Наталля Хершэ галадоўкай дамаглася выканання сваіх патрабаванняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0