БелТА

БелТА

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на VI Усебеларускім народным сходзе раскрытыкаваў прапановы эканамічных рэформаў, якія паступаюць з-за мяжы, піша БелТА.

«Вы можаце самі параўнаць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку з рэкамендацыямі, што перыядычна ўсплываюць, ад тэарэтыкаў, якія горача жадаюць рэфармаваць беларускую эканоміку па ліберальным узоры так званага Вашынгтонскага кансэнсусу, які давёў да эканамічнага краху і дэфолту не адну дзяржаву, — сказаў Раман Галоўчанка. — І нам працягваюць упарта падсоўваць з-за мяжы тыя ж рэцэпты: мінімізацыя ролі дзяржавы ў эканоміцы, маштабная прыватызацыя дзяржаўных актываў, адкрыццё рынку для вольнага ўвозу замежных тавараў».

Паводле яго слоў, сярод гэтых прапаноў ёсць «яшчэ і больш экзатычныя рэчы». Напрыклад, распусціць Мінпрам і Мінжылкамгас. «Усё гэта — з так званай праграмы эканамічных рэформаў самаабвешчанага ўрада ў выгнанні», — заявіў Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0