Дакумент падпішуць у Маскве міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка і міністр транспарту Расіі Віталь Савельеў, паведамляе БелТА.

«Праект пагаднення прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі больш як 9,8 млн т грузаў у расійскіх партах на Балтыцы ў 2021-2023 гадах. Гаворка ідзе аб такіх грузах, як мазут, бензін і аліва. Пагадненне прадугледжвае заключэнне кантрактаў па прынцыпе take-or-pay. Калі грузаадпраўшчык забяспечвае перавалку ў аб'ёме менш ўзгодненага, марскі тэрмінал у любым выпадку атрымлівае плату за ўвесь узгоднены аб'ём», — адзначаецца ў паведамленні.

Дзеянне пагаднення разлічана да канца 2023 года з магчымасцю аўтаматычнага падаўжэння. «Аператары марскіх партовых тэрміналаў Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга пацвердзілі гатоўнасць перавалкі дадзеных нафтапрадуктаў і прадастаўленне зніжак пры ўмове заключэння доўгатэрміновых дагавораў, зыходзячы з планаванага аб'ёму нафтапрадуктаў», — падкрэслілі ў расійскім Мінтрансе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0