16 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е без істотных ападкаў, толькі па паўночным усходзе невялікі кароткачасовы снег, слабая завіруха, паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер пераменных напрамкаў умераны, па поўначы парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -5..-10°С, па ўсходзе -11..-14°С.

Сёння ў Мінску воблачна з праясненнямі. без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра раніцай -20..-22°С, днём -7..-9°С, увечары -10..-12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0