Эбі Блум — выкладчыца ў Школе грамадскага здароўя Сіднэйскага ўніверсітэта і ў Сіднэйскім тэхналагічным універсітэце. У сваім новым артыкуле для брытанскага выдання «Гардыян» спадарыня Блум піша: з кожным днём чалавецтва збірае ўсё больш інфармацыі пра кавід, і гэта ўрэшце дапаможа нам перамагчы пандэмію.

Пандэмія кавіду была выпадкам, калі палітыкам і медыкам даводзілася прымаць меры, не валодаючы дастатковай інфармацыяй для гэтага. Прыклад гэтага — як кіраўнік амерыканскай санітарнай службы Энтані Фаўчы казаў у сакавіку 2020 года: «Няма сэнсу хадзіць у масцы». Навукоўцы абверглі гэты тэзіс, бо пачалі лепш разумець вірус і механізмы яго перадачы.

Эбі Блум тлумачыць, што крызісныя сітуацыі патрабуюць тэрміновых рашэнняў, але цяпер нам для гэтага проста не хапае інфармацыі. Большая частка супрацькавідных вакцын, што распаўсюджваюцца зараз у свеце, знаходзяцца на трэцяй фазе выпрабаванняў — то-бок колькасць прышчэпленых людзей вымяраецца тысячамі. Пакуль што вакцынацыя толькі пачынаецца, і таму да вакцын ёсць шмат пытанняў. Напрыклад, невядома, наколькі вакцыны будуць дзейнічаць супраць новых штамаў кавіду, ці будзе чалавек пераносчыкам кавіду пасля вакцынацыі, як канкрэтна вакцыны будуць дапамагаць арганізму змагацца з хваробай.

Але ўжо адназначна, што за 10 месяцаў працы над вакцынамі навукоўцы дасягнулі цудоўных вынікаў, і новая інфармацыя пра кавід збіраецца з неймавернай хуткасцю. Таму наконт вакцынацыі Эбі Блум упэўненая: «Трэба давяраць медыцыне, вакцынавацца варта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?