«Наша Ніва», Tut.by, Naviny.by, Onliner і шэраг іншых выданняў ужо атрымалі адмовы. Камусьці адмовілі без тлумачэння прычын, камусьці адказалі, што на пасяджэнне ўжо акрэдытавалася дастаткова журналістаў, таму месцаў больш няма.

Партал «Беларусы і рынак» (чыіх журналістаў таксама не пусцяць на суд) працытаваў адказ прэс-сакратаркі Вярхоўнага суда Юліі Лясковай: «20 чалавек акрэдытавалі, галоснасць будзе забяспечана».

Выглядае, што на пасяджэнне пусцяць толькі дзяржаўныя СМІ і расійскую прэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0