Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Нямецкая кампанія спартыўнага адзення Adidas збіраецца адмовіцца ад Reebok пасля перагляду свайго бізнэсу і прыняцця новай пяцігадовай стратэгіі, піша CNN.

«Кампаніі Reebok і Adidas змогуць лепш рэалізаваць свой патэнцыял росту, калі стануць незалежнымі адна ад адной», — адзначыў генеральны дырэктар Adidas Каспер Рорштэд.

Adidas набыла амерыканскі брэнд Reebok 15 гадоў таму, каб пашырыць сваю прадукцыю на амерыканскім рынку, дзе галоўным канкурэнтам з’яўляецца кампанія Nike. Аднак у апошнія гады брэнд Reebok пачаў паказваць дрэнныя вынікі, бо страціў долю рынку. Цяпер брэнд складае толькі 7% ад продажу Adidas.

Прадстаўнікі нямецкай кампаніі адзначылі, што пасля продажу амерыканскай кампаніі яны збіраюцца засяродзіцца на замацаванні свайго ўласнага брэнда на сусветным рынку спартыўных тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0