Маргарыта Ізворска-Елізар'ева нарадзілася ў 1946 годзе ў Балгарыі. Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі.
Фота: архіў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі
У 1975-1994 гадах працавала рэжысёрам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладала ў Беларускай кансерваторыі.
У 2002-2009 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага Опернага тэатра Беларусі.
Сышла з тэатра пасля звальнення свайго мужа, харэографа Валянціна Елізар'ева. Апошні ў 2018 годзе вярнуўся ў оперны і займае пасаду яго мастацкага кіраўніка.
Ні Елізар'еў, ні Ізворска-Елізар'ева ніяк не выказаліся падчас падзей жніўня і не пратэставалі супраць звальнення з Оперы па палітычных матывах шэрагу спевакоў і музыкаў.