Мінск, 18 лютага 2021 года, «Радыё Свабода»
Больш за месяц адміністрацыя Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) і Ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) не прымала перадач. Цяпер іх прыём дазволены зноў, паведамляе «Радыё Свабода».
Таксама аднавілі прыём перадач і ў Жодзінскім ІЧУ, там перадачы не прымалі з 27 студзеня.