Справу разглядала суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца — пракурор Лаўкет.

Кацярыну Сазонаву абвінавачвалі ў тым, што ў адным з тэлеграм-каналаў яна наўмысна размясціла «непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова».

Кацярына — маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, даглядаючы дзіцё.

Пракурор Лаўкет прасіў два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Суддзя вынесла наступны прысуд: адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накірвання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0