Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, за шэсць з паловай месяцаў — з 1 жніўня 2020-га да 15 лютага 2021 года — за атрыманнем дазволу на часовае пражыванне ў Літве (або яго прадаўжэннем) звярнулася 9359 чалавек.
7490 беларусаў атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы.
Таксама, як вынікае з даных Дэпартамента, 115 грамадзян Беларусі звярнуліся па дазвол на пастаяннае пражыванне, 86 чалавек атрымалі яго.
Яшчэ 14 беларусаў звярнуліся па дазвол на часовае пражыванне і атрымалі яго як члены сям'і грамадзяніна ЕС.
Акрамя гэтага, грамадзяне Беларусі звярталіся па атрыманне нацыянальных літоўскіх віз (яны даюць права пастаянна вучыцца на тэрыторыі Літвы і працаваць там). Усяго пасольства і консульства Літвы, а таксама Дэпартамент міграцыі выдалі беларусам 12 496 нацыянальных віз з 1 жніўня 2020-га па 15 лютага 2021 года.