Завялі крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі. Але сілавікі нібыта не датычныя 

Пра гэта сёння Генпракуратура паведаміла Алене Бандарэнка, маці маладога чалавека.

Журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова асуджаныя на два гады калоніі за стрым

Такі прысуд вынес сёння суд Фрунзенскага раёна Мінска.

— Ці зразумелы вам прысуд? — удакладніла суддзя.

— За што гэта? Чаму адразу не 25 гадоў? — спыталі Дар'я і Кацярына.

Па рашэнні суда, рэчавыя доказы — чатыры штодзённікі, налепкі, сцяг — павінны знішчыць. А тэхніку і камізэлькі з надпісам «Прэса» — канфіскаваць.

Пяскоў анансаваў вельмі працяглыя перамовы Лукашэнкі і Пуціна

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць сустрэчу 22 лютага, чакаюцца працяглыя перамовы. Пра гэта заявіў журналістам у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

За паўгода 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве, больш за 12 тысяч — нацыянальныя візы

Больш за 9 тысяч беларусаў звярнуліся за часовым дазволам на жыхарства ў Літве з 1 жніўня 2020-га па 15 лютага 2021 года. 7490 чалавек ужо атрымалі яго.

«Глыбока крануты, дзякуе за падтрымку». У судзе зачытваюць абвінавачанне, адвакат кажа пра настроі Бабарыкі

У чацвер працягнуўся суд па справе Белгазпрамбанка і Віктара Бабарыкі. Справу разглядае Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёна.

«Была ўпэўненая, што тэлефануюць аферысты». Супрацоўніца БДУ стала гераіняй інтэрнэту, калі сказала ў жывым эфіры «Свабоду народу!»

У сацсетках распаўсюджваецца відэа, на якім жанчыну віншуюць з выйгрышам машыны ад крамы «Віталюр». Жанчына спачатку не верыць у сваё шчасце і на пытанне, што б яна хацела выйграць, шчыра адказвае: «Свабоду народу!»

Сярэдні заробак у Польшчы дасягнуў 1494 даляры

Сярэдні заробак у Польшчы вырас да 5537 злотых (на сёння гэта каля 1236 еўра) з улікам падаткаў і збораў. Гэта на 254 злотых (амаль 57 еўра) больш, чым годам раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0